Новая Зеландыя знайшла альтэрнатыву беларускаму калію

Адныя ў працаўнікоў 3-га рудаўпраўлення. Фота: «Беларуськалій»

Кампанія «Ravensdown», якая пастаўляе каля паловы ўгнаенняў Новай Зеландыі, забяспечыла альтэрнатыўныя пастаўкі калійных угнаенняў з Канады з прычыны росту напружанасці ў Беларусі. Пра гэта паведамляе новазеландскае выданне «stuff».

Паводле прадстаўніка «Ravensdown» Гарэта Рычардса, у свеце адносна няшмат кампаній, якія экспартуюць калійныя ўгнаенні, і яны знаходзяцца ў Канадзе, Нямеччыне, Расеі і Беларусі.

«Беларуская калійная кампанія, якая з’яўляецца крыніцай для «Ravensdown», праінфармавала нас аб бягучых цяжкасцях. Мы па-ранейшаму з асцярожнасцю ставімся да падзеяў, і, сярод іншага, дзеля кіравання рызыкамі, вырашылі летась забяспечыць дастаўку з Канады», – заявіў Рычардс.

Паводле яго, «Ravensdown» уважліва сочыць за сітуацыяй і будзе выконваць указанні і парадаў Міністэрства замежных спраў і гандлю Новай Зеландыі.

Кампанія «Ravensdown» раней атрымлівала калій ад Беларускай калійнай кампаніі.

Bloomberg: Еўразвяз задумаў санкцыі супраць хімічнай прамысловасці Беларусі

Нагадаем, што новы пакет санкцыяў ЕЗ закране не толькі дзяржаўныя эканамічныя сектары, але і прыватныя, блізкія да Аляксандра Лукашэнкі. Магчыма, што пад санкцыі трапіць нават калійная прамысловасць краіны.

МГ belsat.eu

Hавiны