Міністр МЗС Украіны: Лукашэнку будзе балюча


Міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба.
Фота: Укринформ

Калі Лукашэнка пусціць прадстаўнікоў ЛНР да Пратасевіча, яму «будзе балюча». Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба, паведамляе Укринформ.

Гаворка пра мажлівасць допуску следчых самаабвешчанай ЛНР у Беларусь для допыту Рамана Пратасевіча ў крымінальнай справе за тэрарызм прагучала ў эфіры праграмы «Сняданак з 1 + 1» у адказ на пытанне, якой будзе рэакцыя МЗС, калі гэта адбудзецца.

«Будзе балюча Аляксандру Лукашэнку. У нас ёсць дастаткова інструментаў, каб зрабіць людзям і краінам, якія не паважаюць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, балюча, і асабліва калі гаворка ідзе пра Беларусь, з якой у нас вельмі шмат рознага роду сувязяў, у тым ліку эканамічных», – сказаў Кулеба.

Ён не назваў магчымых канкрэтных дзеянняў Украіны, падкрэсліўшы: «Калі яны гэта зробяць, то вы ўбачыце».

Кулеба таксама адзначыў, што ўкраінскі бок не шукае ніякай палітычнай альбо гандлёвай вайны з Беларуссю. «Але хачу сказаць, што ёсць рэчы, якіх мы не даруем, і непавага да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны – гэта адна з такіх рэчаў», – заявіў міністр.

Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы ў Сочы з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным запрасіў прадстаўнікоў так званай ЛНР «паставіць пытанні» Раману Пратасевічу.

Hавiны
Генпракуратура самаабвешчанай ЛНР распачала крымінальную справу супраць Пратасевіча
2021.05.27 16:49

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў