Галоўнага інжынера «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» падазраюць паводле двух крымінальных артыкулаў


Ала Лапатка і Юрый Зісер.
Фота: TUT.BY

Алу Лапатку абвінавачваюць у дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 243 КК), паведамляе TUT.by.

Сёння Менгарсуд разглядаў зварот аб змене меры стрымання Лапаткі, але пакінуў яе ў зняволенні пад вартаю.

У справе TUT.by затрыманыя 15 чалавек, сярод іх галоўная рэдактарка ​​TUT.ВY Марына Золатава і журналістка парталу Алена Талкачова. Іх вінавацяць у саўдзеле ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 1 арт. 16, ч. 2 арт. 243 КК).

Затрыманыя цяпер у СІЗА № 1 і ў Следчым ізалятары КДБ.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў