Беларуская дылема Еўропы

Увесці жорсткія санкцыі і падштурхнуць Беларусь у Саюзную Дзяржаву альбо пакінуць палітвязняў у турмах.

Пра тое, што Еўропа рэальна ўспрымае пагрозу анексіі Беларусі Расеяй размаўлялі на зачыненай сустрэчы кіраўнікоў урадаў краінаў ЕЗ у Бруселі 24 траўня. Адбылося гэта на наступны дзень пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair у беларускім небе. Размова мела настолькі таямнічы характар, што Старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль папрасіў пакінуць звонку мабільныя тэлефоны, на салю не пусцілі дарадцаў і супрацоўнікаў кіраўнікоў урадаў.

Падрабязнасці аднак распавяла ўплывовая гішпанская газета «El Pais», абапіраючыся на свае крыніцы. Газета піша, што за зачыненымі дзвярыма кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль казаў пра тое, што Крэмль захоча выкарыстаць інцыдэнт з самалётам каб паскорыць працэс «глыбокай інтэграцыі» краінаў. З меркаваннем гэтым, паводле El Pais, пагадзіліся ўсе прысутныя, а кіраўнік адной з краінаў ЕЗ нават выказаў меркаванне, што лёс Беларусі сёння цалкам знаходзіцца ў руках Пуціна і што калі ён пстрыкнуць пальцамі Лукашэнка зробіць усё што трэба.

Аналітыка
«У Крамля даволі сур’ёзны арсенал прымусу Лукашэнкі». Эксперты пракаментавалі вынікі ды наступствы перамоваў у Сочы
2021.05.31 19:07

І так склалася, што ўжо некалькі дзён пасля размовы кіраўнікоў ЕЗ у Бруселі, Лукашэнка паехаў да Пуціна, атрымаў палітычную, дыпламатычную і эканамічную падтрымку. Акунуўся ў Чорнае Мора і вярнуўся бадзёры, гатовы да чарговых рэпрэсіяў. Амаль у адзін голас расейская прапаганда пачала казаць, што будова Саюзнай Дзяржавы ідзе паводле плану. Казалі мне пра гэта і расейскія аналітыкі, звязаныя з Крамлём. Аднак калі пра размову кіраўнікоў еўрапейскіх краінаў даведалася гішпанская газета, то ведаў пра яе канешне і Крэмль. І магчыма гэта гульня, як у покеры. Расея можа блефаваць, спрабуючы прыпужаць Еўропу аншлюсам Беларусі каб абараніць свае інтарэсы, бо гаворка ідзе тым разам не толькі пра персанальныя санкцыі, але і эканамічныя, між іншым пра абмежаванне транзіту расейскага газу праз Беларусь. А калі санкцыі ўдараць па нафтаправодзе «Дружба»? Гэта мільярды долараў і тут варта блефаваць, падымаць стаўкі.

Але праблема гульцоў покеру ў тым, што ніколі не ведаеш, ці твой супернік сапраўды блефуе. А што калі Беларуськалій прададуць Уралкалію, а НПЗ у Наваполацку Роснафце (мазырскі ўжо часткова належыць расейскай «Слаўнафце»), ці беларускі лес пачнуць рэзаць расейскія кампаніі? А што калі Масква не блефуе, а сапраўды чакае пакуль рэжым Лукашэнкі давядзе краіну да руінаў каб цалкам і за пару рублёў пераняць беларускую эканоміку, а за ёй і дзяржаву?

Hавiны
«Галоўнае – дапамагчы суседу-дыктатару». У Расеі пракаментавалі чарговы транш Пуціна Лукашэнку
2021.05.30 13:54

Лідары беларускай дэмакратычнай супольнасці лічаць, што жорсткія санкцыі прымусяць Лукашэнку прынамсі да паслаблення рэпрэсіяў і вызвалення палітычных вязняў. А калі не прымусяць і дыктатар пачне ператвараць краіну ў Венесуэлу ці Кубу, толькі без Карыбскага Мора. Магчыма беларусы выйдуць на вуліцы, а магчыма і не выйдуць.

Вось гэту дылему ў бліжэйшыя тыдні будуць вырашаць кіраўнікі Еўрапейскага Саюзу, якія пасля 26 гадоў дыктатуры Лукашэнкі толькі пачынае выпрацоўваць стратэгію ў дачыненні да Беларусі, усцяж шукаць механізмаў уплыву.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў