Авіятрафік праз Беларусь скараціўся на 40 %


Самалёт «Ryanair».
Фота: Niall Carson / PA Images / Forum

Колькасць авіялайнераў, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для палётаў у Еўразвяз і праз яго, пасля інцыдэнту з «Ryanair» скарацілася амаль на 40 %. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Еўрапейскай арганізацыі бяспекі паветранай навігацыі Еўракантроль.

«За апошнія сем дзён у сярэднім паветраны трафік дасягаў 253 рэйсы на содні. На працягу сямі дзён да 20 траўня, гэта значыць двума тыднямі раней, паказнік трафіка складаў прыкладна 420 рэйсаў на содні», – сказаў суразмоўца РИА Новости.

Паводле яго, гаворка ідзе пра ўсе рэйсы, якія накіроўваюцца праз паветраную прастору Беларусі не толькі непасрэдна ў Еўразвяз, але ва ўсю зону адказнасці Еўракантролю, у тым ліку транзітныя рэйсы.

Рэйсы, якія ўсё яшчэ лятаюць праз беларускую паветраную прастору, выконваюцца перадусім нееўрапейскімі перавознікамі.

Hавiны
Агенцтва авіяцыйнай бяспекі ЕЗ апублікавала дырэктыву наконт Беларусі
2021.06.03 09:13

Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) 2 чэрвеня выдала дырэктыву, у якой рэкамендуе пазбягаць паветранай прасторы Беларусі.

Мэта дырэктывы «складаецца ў зніжэнні патэнцыяльнай рызыкі для пасажыраў і экіпажаў, якая можа ўзнікнуць у выніку аперацыяў у гэтай паветранай прасторы». EASA заклікае дзяржавы – чальцы арганізацыі забавязаць нацыянальных авіяперавознікаў не выкарыстоўваць паветранай прасторы Беларусі. Прычына – інцыдэнт з вымушанаю пасадкай у Менску самалёта «Ryanair».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў