«Вы ўбачыце гэта на ўласныя вочы». Блогер «Минской правды» браў удзел у затрыманні менчука Алега Аўдзеенкі


Супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі ў Менску актывіста Алега Аўдзеенку. Удзел браў блогер дзяржаўнага выдання «Минская правда» Ілля Косцел, паведамляе «Вясна».

«Затрыманне мужчыны ажыццяўлялі супрацоўнікі ГУБАЗіКу пры прысутнасці праўладнага блогера Іллі Косцела з «Минской правды», – паведамляюць праваабаронцы

Відэа затрымання і «пакаяннае» відэа з’явіліся на YouTube-канале «Минской правды», там гаворыцца пра «затрыманне анархіста».

«Вы ўбачыце гэта на ўласныя вочы», – кажа Ілля Косцел.

У відэа Алег Аўдзеенка кажа, што браў удзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і пакідаў каментары ў інтэрнэце, што «гэта няправільна». Падчас ператрусу ў яго знайшлі ў тым ліку плакат «Мы не бульба, каб нас саджаць». Фота Алега з гэтым плакатам на акцыі пратэсту ў Менску паказалі ў відэа.

Вядома, што Алега Аўдзеенку затрымлівалі ў 2017 годзе пасля Маршу недармаедаў у тралейбусе, каля якога Святаслаў Барановіч адбіваў ад затрымання анархістаў. Аўдзеенку тады арыштавалі на 12 содняў.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на 4 траўня ў Беларусі палітычнымі вязнямі прызнаныя 1165 чалавек.

Артыкулы
«Проста ўзяць і выйсці за дзверы…» Марфа Рабкова апавяла ў лісце пра першы дзень суда
2022.05.02 09:29

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў