У Расеі дзяўчына зашыла сабе рот на знак пратэсту супраць вайны ва Украіне


У Екацярынбургу Надзея Сайфутдзінава зладзіла адзіночны пікет з антываенным плакатам. На знак пратэсту супраць вайны ва Украіне дзяўчына зашыла сабе рот ніткамі, паведамляе «ОВД-Инфо».

Надзея Сайфутдзінава.
Фота: 24liveblog.com

Паліцыянты ў Екацярынбургу затрымалі Надзею Сайфутдзінаву, якая на знак пратэсту супраць вайны ва Украіне зашыла сабе рот.

«Рот рэальна зашыты іголкай і ніткамі. У аддзел выклікалі хуткую, каб агледзець пашкоджанне і выдаліць ніткі. Я яго сама зашыла», – распавяла Сайфутдзінава.

Паведамляецца, што дзяўчыну хочуць накіраваць у псіхіятрычны шпіталь.

ВІДЭА
Колькі беларусаў супраць вайны ва Украіне? Інтэрвʼю з сацыёлагам Андрэем Вардамацкім
2022.05.04 14:58

belsat.eu

Стужка навінаў