Пуцінская агрэсія ва Украіне можа прывесці да дэмаграфічнай праблемы ў Расеі


У Бураціі і Дагестане рэзка вырасла смяротнасць. Прычым смяротнасць сярод маладых людзей у Бураціі павялічылася за апошнія месяцы нават у два разы. І гэта афіцыйная статыстыка. Вікторыя Маладаева, віцэ-старшыня фонду «Свабодная Бурація» у эфіры «Белсату» распавядае, што рэгіён у дэмаграфічным плане можа не аднавіцца пасля вайны, паколькі генафонд краю вынішчаецца.

Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што за час пуцінскай агрэсіі знішчылі каля 25 тысячаў расейскіх вайскоўцаў. Афіцыйная статыстыка людскіх стратаў ад Мінаабароны Расеі адрозніваецца ад гэтай лічбы амаль у 10 разоў. Але пры гэтым дзяржаўныя пракрамлёўскія медыі сцвярджаюць, што расейцы падтрымліваюць так званую «спецаперацыю» Крамля. Тым не менш, у рэгіёнах Расеі агрэсію даўно называюць вайной. Вікторыя Маладаева, віцэ-старшыня фонду «Свабодная Бурація» распавяла «Белсату», што ў Instagram зладзіла апытанне жыхароў Бураціі па стаўленні да вайны ва Украіне. І большасць людзей гэтыя падзеі назвалі словамі безнадзейнасць, страх, шок.

І пры гэтым, што самае балючае для людзей, яны не могуць паўплываць на сітуацыю ніякім чынам, кажа субяседніца «Белсату».

«Мінабароны не жадае размаўляць з людзьмі. Але вайна – катастрофа для рэгіёну, бо тут страты проста жахлівыя. Людзі тэлефануюць у Мінаабароны, ездзілі ў Белгарад, Беларусь, намагаліся забраць сваіх родных. Але кіраўніцтва пачало запалохваць людзей, некаторых нават паказальна перад іншымі закоўвалі ў кайданкі. Вайскоўцам пагражалі арыштам і казалі, што іх кінуць за краты на 15 гадоў», – кажа Вікторыя Маладаева.

У Тэлеграм-канале «Шукай сваіх» у асноўным людзі менавіта з рэгіёнаў, але няма асобаў з Масквы, ці іншых буйных гарадоў.

«Калі б вайна закранула амаль кожную сям’ю ў Маскве, ці Пецярбурзе, як гэта сталася ў Бураціі, то я думаю, што людзі выйшлі б на пратэст. А мы бачым, што ў нас вельмі шмат загінулых вяскоўцаў. Што могуць зрабіць мамы, ці бабулі? Што яны могуць зрабіць у вёсцы? Ці могуць яны паехаць у Маскву?», – задаецца пытанне Вікторыя.

Паводле некаторых звестак, у Бураціі смяротнасць сярод маладых мужчын вырасла амаль у два разы. Гэта моцна паўплывае на будучыню рэгіёну.

«У нас усе лічаць, што гіне менавіта генафонд, маладыя хлопцы. Надзвычай жахлівая сітуацыя ў Забайкальскім краі. Там наагул няма статыстыкі. А людзі паведамляюць нам, што бадай з кожнай вёскі з’ехалі на вайну па 10-15 юнакоў. Гэта жах. Людзі задумваюцца, чаму ў Федэрацыі некаторыя рэгіёны больш накіроўваць на вайну салдат, а іншыя, цэнтральныя – меней.

Кіраўнік нашай рэспублікі выступае актыўна вельмі за вайну. Спачатку ён прыходзіў на некаторыя пахаванні. Але рабілася гэта болей для фотаздымкаў. Мы лічым, што вайна – гэта ягоны асабісты піяр-праект перад Крамлём».

Hавiны
З тэрыторыі Беларусі па Украіне расейскія вайскоўцы запусцілі 631 ракету
2022.05.04 22:32

belsat.eu

Стужка навінаў