Дэпутаты Савету Рэспублікі ўхвалілі «расстрэльныя» змены ў Крымінальны кодэкс за «замах на тэрарызм»


Дэпутаты Савету Рэспублікі прынялі змены ў Крымінальны кодэкс. Асноўныя новаўвядзенні датычацца выкарыстання выключнай меры – смяротнага пакарання.

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: aif.by

Дэпутат Савету Рэспублікі Сяргей Сівец адзначыў, што новаўвядзенні ў Крымінальным кодэксе Беларусі, якія прынялі дэпутаты, вызначаюць падыход да выкарыстання выключнай меры – смяротнага пакарання.

«Смяротнае пакаранне за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства не прызначаецца, за выключэннем замаху на здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных:

▪ замахі на здзяйсненне забойства прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі з мэтай правакацыі міжнародных ускладненняў ці вайны і інш;

▪ замахі на ўчыненне акту міжнароднага тэрарызму або акту тэрарызму з выкарыстаннем аб’ектаў атамнай энергіі, з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядравых матэрыялаў, хімічных або біялагічных рэчываў і інш;

▪ замахі на ўчыненне забойства дзяржаўнага або грамадскага дзеяча ў сувязі з яго дзяржаўнай або грамадскай дзейнасцю для аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, запалохвання насельніцтва і інш.

30 красавіка парламент ухваліў стасаванне смяротнага пакарання за замах на ўчыненне акту тэрарызму. Прыняцце рэпрэсіўнага закону тлумачыцца мэтаю «аказаць стрымальны эфект на разбуральныя элементы, а таксама дэманструе рашучую барацьбу дзяржавы з тэрарыстычнаю дзейнасцю». Тэкст законапраекту апублікавалі 28 красавіка на Нацыянальным прававым партале. Цяпер дакумент ухваліў Савет Рэспублікі, потым яго мае падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Краіны ЕЗ асудзілі законапраект і адзначылі, што новаўвядзенні «даюць магчымасць для далейшых сур’ёзных злоўжыванняў».

Аналітыка
«Механізмы рэпрэсіяў за думкі». Што стаіць за праўкамі ў закон аб смяротным пакаранні за спробу тэрарызму
2022.04.28 20:13

belsat.eu

Стужка навінаў