Брытанская выведка: расейцы паспрабуюць захапіць Краматорск і Севераданецк


Расея мае намер выйсці за межы Ізюму, каб захапіць Краматорск і Севераданецк. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы брытанскай выведкі, размешчанай у Twitter.

Выказваецца меркаванне, што захоп гэтых гарадоў мае ўмацаваць расейскі вайсковы кантроль над паўночна-ўсходнім Данбасам і стане плацдармам для намаганняў адсячы ўкраінскія сілы ў рэгіёне.

Каля Ізюму Расея разгарнула 22 батальённыя тактычныя групы. Расейскія войскі спрабуюць прасунуцца ўздоўж паўночнага напрамку Данбасу.

У аўторак расейцы перамясцілі да Ізюму батарэі цяжкіх самаходных мінамётаў «Цюльпан» і падраздзяленне, узброенае рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню «Смерч». Раніцаю 4 траўня стала вядома пра спаленую калону за 20 км ад Ізюму. Апошнія тыдні расейскія войскі зазнаюць найбольшыя страты менавіта ў раёне Ізюму.

Расейцы не спыняюць наступальных дзеянняў ва ўсходняй аперацыйнай зоне, маючы на мэце ўсталяваць поўны кантроль над тэрыторыяй Данбасу і ўтрымаць сухаземны калідор з часова акупаваным Крымам. Трывае 70-ы дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Hавiны
Расейскі праваабаронца пра рэакцыю расейцаў на магчымую мабілізацыю і ўдзел украінцаў у парадзе 9 траўня
2022.05.04 00:33

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў