Жыхара Жодзіна пакаралі годам калоніі за «страшную» траўму, нанесеную сілавіку

Дзмітрый Янкоўскі падчас суду. Фота чытачоў Белсату

4 траўня ў судзе Жодзіна быў абвешчаны прысуд Дзмітрыю Янкоўскаму. Яго прызналі вінаватым у нанясенні цялесных пашкоджанняў міліцыянту.

13 верасня міліцыянт праводзіў жорсткае затрыманне гараджан і ўдарыў у твар жанчыну. Як паведамляюць сведкі, пасля ўдару яна ўпала, а ён нахіляўся і працягнуў працэдуру затрымання. Народ з абурэннем пачаў яго спыняць. У гэты момант Янкоўскі закрануў далонню левае плячо сілавіка. Па версіі абвінавачвання, так Зміцер нанёс сілавіку«страшную траўму, удар калена».

За гэта злачынствы пракурор прасіў 2.6 гады хіміі, а суддзя даў год калоніі агульнага рэжыму.

МГМ, belsat.eu

Hавiны