У траўні пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь знізяцца ў 2,2 разу


Аб зніжэнні паставак нафты ў Беларусь паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Транснефть» Ігар Дзёмін.

У траўні экспарт нафты ў Беларусь знізіцца ў 2,2 разу ў параўнанні з красавіцкім паказнікам, да 608 тысяч тонаў. Пры гэтым на прадпрыемстве не ўдакладнілі, з чым звязанае зніжэнне паставак.

Раней агенцтва «Reuters» паведаміла, што расейскія нафтавыя кампаніі могуць адмовіцца ад продажу нафты на наваполацкі завод «Нафтан», бо баяцца наступстваў амерыканскіх санкцыяў. Эксперты адзначалі, што такі сцэнар стане сурёзным выпрабаваннем для ўсёй нафтаперапрацоўчай галіны Беларусі.

Аналітыка
Ці спыніць Расея пастаўкі нафты ў Беларусь праз амерыканскія санкцыі? Тлумачаць эканамісты
2021.04.28 14:25

Паводле телеграм-каналу neftegram, у траўні на Мазырскі НПЗ запланавана пастаўка 560 тысяч тонаў, а на «Нафтан» – 50 тысяч тонаў.

Прэс-сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка заявіў БелТА, што інфармацыя «Транснефти» аб зніжэнні паставак нібыта не супярэчыць планам беларускіх НПЗ, бо адлюстроўвае толькі прамежкавыя значэнні транспартавання.

«Беларускія НПЗ працуюць у штатным рэжыме. Аб’ёмы травеньскай перапрацоўкі нафты нават перавысяць узровень бягучых бізнес-планаў», – заявіў ён.

Аб’ектыў
Нафтахімія пад пагрозаю
2021.04.28 22:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў