У Менску жанчыну аштрафавалі за фіранкі з беларускім арнаментам


Жыхарка Менску Юлія была затрыманая за тое, што на акне ў ейнай кватэры на вуліцы Веры Харужай віселі белыя фіранкі з чырвоным арнаментам. Яна правяла ноч на Акрэсціна і была аштрафаваная, паведамляе TUT.by.

На акне кватэры на 14-м паверсе ў Юліі віселі белыя фіранкі з беларускім арнаментам. У нядзелю, 2 траўня, раніцай да яе прыйшлі міліцыянты і сказалі, што на акне вісяць сцягі.

«Супрацоўнікі прайшлі ў кватэру, паглядзелі, сказалі, што знізу глядзяцца як сцягі, таму я павінна ехаць у Савецкае РУУС, каб даць тлумачэнні», – распавядае гаспадыня кватэры.

За гэтыя фіранкі Юлію затрымалі.
Фота: TUT.BY

Сілавікі знялі фіранкі. Падчас апытання ў РУУС Юлія зразумела, што яе затрымалі. У пратаколе напісалі, што жанчына пікетавала шляхам размяшчэння на балконе сцяга бел-чырвона-белага колеру для дэманстрацыі грамадзянам. Ноч яна правяла ў ізалятары на Акрэсціна.

3 траўня суддзя Савецкага раёну Марына Фёдарава прызнала жыхарку Менску вінаватай паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП і аштрафавала на 80 базавых велічынь (2320 рублёў).

Юлія кажа, што фіранкі віселі на акне даўно.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў