У Менску затрыманы вядомы хірург Андрэй Любецкі

Ранкам 4 траўня затрымалі сківічнага хірурга Андрэя Любецкага. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

«Ранкам да Андрэя прыйшлі дадому, не ведаем, у колькі дакладна. Абшукалі кватэру і яго забралі», – кажа сям’я.

У межах якой справы – адміністратыўнай ці крымінальнай, – пакуль невядома. Сваякі чакаюць інфармацыі ад адваката.

Любецкі – выбітны сківічны хірург. Да таго, як сысці ў прыватную практыку, амаль 18 гадоў ён працаваў у 4-й дзіцячым шпіталі. Праводзіў унікальныя аперацыі па пластыцы расколінаў паднябення і твару.

Ягоная жонка Наталля – стаматолаг. Яе затрымалі 31 сакавіка на Партызанскім праспекце ў Менску, змясцілі ў СІЗА КДБ. Дзяржаўная прапаганда назвала яе «памагатай» Ігара Макара, якога Камітэт дзяржбяспекі абвесціў тэрарыстам. Праз 72 гадзіны зняволення Наталлю адпусцілі, пасля чаго яна разам з дзецьмі зʼехала з Беларусі.

Наталлю Любецкую назвалі «памагатай Макара». Яна з’ехала за мяжу і распавяла, як сядзела ў СІЗА КДБ з сяброўкай Бабарыкі

ІІ belsat.eu

Hавiны