Трагедыя ў Мексіцы: мінімум 15 чалавек загінулі ў выніку абвальвання метрамосту


Мінімум пятнаццаць чалавек загінулі і 70 атрымалі раненні ў горадзе Мехіка, калі метрамост разам з цягніком абрынуўся на дарогу. Пра гэта паведамляе Reuters.

Метрамост абваліўся на машыны на дарозе ўнізе. Трагедыя адбылася ў ноч з 3 на 4 траўня.

Цяпер пажарныя і медыкі шукаюць тых, хто мог застацца пад заваламі.

Паводле El Universal, трагедыя магла адбыцца праз пашкоджанне адной з апораў моста, у якую ўрэзаўся аўтамабіль. Раней мясцовыя жыхары распавядалі выданню, што асцерагаюцца абвальвання, бо пасля землятрусу ў 2017 годзе на апорах моста зʼявіліся расколіны.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў