Галоўчанка заявіў, што трэба быць гатовымі ў тым ліку да магчымасці «фізічнай ліквідацыі кіраўніцтва краіны»


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пракаментаваў дэкрэт аб перадачы Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі Аляксандра Лукашэнку заб’юць. Пра гэта піша БелТА.

Галоўчанка адзначыў, што не ведае, якой будзе канчатковая версія дэкрэту, рашэнне будзе прымаць Лукашэнка.

«А рашэнне трэба прымаць, таму што дэкрэт нараджаецца не на пустым месцы. Мы ўсе ведаем, што адбываецца вакол нашай краіны, якія мэты ставяць ворагі нашай дзяржавы – яны выходзяць за рамкі разумення маральных каштоўнасцяў. Таму краіна мусіць быць гатовая да ўсяго, да любога развіцця сітуацыі. І прэзідэнт як кіраўнік дзяржавы, галоўнакамандуючы выдатна гэта разумее», – адзначыў прэмʼер-міністр.

«Мы павінны быць гатовыя да любога развіцця падзеяў, у тым ліку і на тых падставах, якія не закладзеныя ў дзейнай рэдакцыі Канстытуцыі: гэта магчымасць фізічнай ліквідацыі кіраўніцтва краіны», – падкрэсліў Галоўчанка.

Паводле прэмʼера, у праекце дэкрэту вызначана, як будзе функцыянаваць дзяржава ў выпадку пазаштатнай сітуацыі, каб не дапусціць страты кіравальнасці краінай.

Аналітыка
Палітолагі пра анансаваны дэкрэт Лукашэнкі: Легалізацыя вайсковай хунты ў Беларусі насуперак Канстытуцыі
2021.04.24 17:17

Дэкрэт, які плануе падпісаць Лукашэнка, супярэчыць Канстытуцыі Беларусі. Паводле асноўнага закону краіны, у выпадку, калі прэзідэнт не можа выконваць сваіх абавязкаў, ягоныя паўнамоцтвы пераходзяць прэм’ер-міністру, а не Савету бяспекі.

Hавiны
Лукашэнка хоча падпісаць дэкрэт аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Ці гэта законна?
2021.04.24 15:36

 

Стужка навінаў