У Беларусі асудзілі ксяндза на 10 содняў за «пікетаванне і экстрэмізм»


4 красавіка пробашча рыма-каталіцкай парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская вобласць) ксяндза Аляксандра Барана асудзілі на 10 содняў. Пробашча судзілі за дзеянні ў сацсетках паводле двух адміністрацыйных артыкулаў – 24.23 «несанкцыянаванае пікетаванне» (за выяву бел-чырвона-белага сцяга разам з украінскім сцягам на аватары) і 19.11 «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (лайкі і каментары пад публікацыямі інфармацыйных старонак, абвешчаных «экстрэмісцкімі»), – паведамляе партал «katolik.Life».

Суд адбываўся ў Паставах. Падтрымаць ксяндза Аляксандра прыехалі святары дыяцэзіі, біскуп, законная сястра і парафіянін. Сведкамі выступілі двое міліцыянтаў, якія прагледзелі старонкі святара і склалі рапарты аб адміністрацыйных парушэннях. Паседжанне працягваліся некалькі гадзін.

Hавiны
«Я зразумеў, што перажывалі падчас сталінскіх рэпрэсіяў у 30-х гадах». Ксёндз з Лынтупаў правёў 6 дзён за кратамі
2022.04.01 18:58

У адказ на абвінавачванні, пробашч Аляксандр патлумачыў:

«Мая місія – быць разам з людзьмі, а бел-чырвона-белы сцяг – гэта знак перамогі ўваскрэслага Хрыста. У сваіх дзеяннях я не меў ніякіх палітычных намераў».

Нагадаем, што 6 сутак святар ужо правёў за кратамі, таму засталося адбыць яшчэ 4 сутак. На свабоду ён павінен выйсці 8 красавіка. Пасля абвяшчэння прысуду святару далі гадзіну на тое, каб самому прыйсці для адбывання пакарання.

Hавiны
У Лынтупах затрымалі ксяндза
2022.03.27 12:54

 

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў