«Трымалі ў яме, стралялі ля вуха, спускалі сабакаў». Украінскія вайскоўцы распавялі пра катаванні ў палоне


Упаўнаважаная ў правах чалавека Украіны Людміла Дэнісава заявіла аб фіксаванні фактаў грубага парушэння Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі. Паводле тэлеграм-канала Людмілы Дэнісавай гэтыя факты пацвердзіліся падчас апошняга абмену ваеннапалоннымі і вызвалення 86 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку з легендаргана вострава Змяіны.

Вызваленыя ўкраінскія ваеннапалонныя.
Фота: vereschuk_iryna/ Telegram

Паводле артыкула 13 Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі, які падкрэслівае гуманнае абыходжанне з ваеннапалоннымі, ім павінна быць гарантавана гуманнае стаўленне і абарона, у прыватнасці ад актаў гвалту або запалохвання, а таксама ад публічных абразаў і цкавання.

Людміла Дэнісава адзначае, што расейскія вайскоўцы адзначыліся не толькі ў бесчалавечным стаўленні да цывільнага насельніцтва, але і да ваеннапалонных.

  • Значную частку вызваленых ваеннапалонных трымалі ў полі, у яме, у гаражы.
  • Перыядычна палонных выводзілі па аднаму і білі прыкладамі, стралялі каля вуха, запалохвалі.
  • Вайскоўцаў з вострава Змяіны, даставілі ў Севастопаль, дзе мясцовыя «рэпарцёры» выкарыстоўвалі іх у прапагандысцкіх мэтах, каб распавесці гуманнае стаўленне да палонных
  • Ваеннапалонных вывозілі ў невядомым накірунку і змясцілі ў намётавы лагер пры тэмпературы – 20 градусаў, у выніку чаго многія атрымалі абмаражэнне. З імі абыходзіліся як з вязнямі, маральна прыгняталі, спускалі сабак пад час шпацыру.
  • Ваеннапалонныя грамадзяне Украіны часам галадалі па некалькі дзён.

Паводле Людмілы Дэнісавай, сабраныя факты катаванняў будуць перададзеныя ў ААН з мэтай міжнароднага расследавання ваенных злачынстваў Расейскай Федэрацыі.

Hавiны
У Запарожскай вобласці адбыўся абмен палоннымі: вызваленыя 86 вайскоўцаў з кожнага боку
2022.04.02 17:24

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў