«Роскомнадзор» заблакаваў доступ да сайта «Белсат» на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі


Афіцыйна – нібыта за тое, што «у непрыстойнай форме выказвалася яўная непавага да грамадства, дзяржавы, афіцыйных дзяржаўных сімвалаў РФ».

Стала вядома, што «Роскомнадзор» абмежаваў доступ да сайту «Белсат». Цэнзурны орган зрабіў гэта паводле артыкула 15.1 расейскага федэральнага закона аб масавай інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіяй і зборы інфармацыі«. Паводле гэтага закона інфармацыйны кантэнт «Белсат» быў «пакараны» за змест, які «у непрыстойнай форме выказвае яўную непавагу да грамадства, дзяржавы, афіцыйных дзяржаўных сімвалаў Расейскай Федэрацыі, Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі або органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўную ўладу ў Расейскай Федэрацыі».

роскомнадзор заблякаваў доступ да сайта "белсат" у рф
Фота: скрыншот з сайту rkn.gov.ru

Пасля такой высокай ацэнкі сваёй працы, супрацоўнікі «Белсат» і надалей абяцаюць прадстаўляць сваім гледачам максімальна аб’ектыўную, аператыўную і хуткую інфармацыю аб падзеях у Беларусі і свеце.

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў