МЗС увяло папярэдні запіс на апастыль з 5 красавіка


Міністэрства замежных справаў з 5 красавіка ўводзіць папярэдні запіс на прастаўленне апастылю. Такая абвестка зʼявілася на дзвярах беларускага МЗС.

Фота: news.zerkalo.io

Пастанова прынятая ў сувязі з вялікай колькасцю зваротаў:

«У сувязі з вялікай колькасцю зваротаў для ажыццяўлення працэдуры прастаўлення апастылю / легалізацыі афіцыйных дакументаў з 5 красавіка 2022 года на часовай аснове ўводзіцца папярэдні запіс грамадзянаў», – гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Цяпер запісацца можна ў Галоўным консульскім упраўленні МЗС па вуліцы Карла Маркса, 37а з панядзелка да пятніцы з 10.30 да 12.00. Прымаць будуць не больш за 50 асобаў ці 150 дакументаў на дзень.

Іншагародніх заяўнікаў будуць прымаць праз папярэдні запіс або ў парадку жывой чаргі, цераз аднаго наведніка, запісанага на прыём. Пры падачы трэба паказаць пашпарт з рэгістрацыяй.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца праз папярэдні запіс працоўнымі днямі з 08:00 да 10:30. Выдача дакументаў – з 15:00 да 16:00.

Урад Беларусі 22 сакавіка выдаў пастанову, што ў 10 разоў падымае кошт легалізацыі дакументаў з дапамогай апастылю. І ўвесь гэты час штодня каля галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС у Менску збіраюцца вялізныя чэргі на некалькі сотняў асобаў. Валанцёрам, якія спрабавалі зарганізаваць людзей у чарзе, супрацоўнікі МЗС забаранілі гэта рабіць. Нават прыходзілі паведамленні, што чаргу спрабавалі разагнаць.

Hавiны
Валанцёраў разагналі, спісы забаранілі. Што адбываецца ў чарзе па апастыль у Менску?
2022.04.01 17:59

АД belsat.eu

Стужка навінаў