Дзяржсакратар ЗША: Расейская армія не змагла дасягнуць ніводнае са сваіх мэтаў ва Украіне


Расейская армія не змагла дасягнуць ніводнае са сваіх мэтаў ва Украіне, паведаміў у эфіры NBC дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Энтані Блінкен.
Фота: Getty Images

Блінкен распавёў, што Расея першапачаткова мела тры мэты: падпарадкаваць Украіну, пазбавіць яе суверэнітэту і незалежнасці; зацвердзіць на тэрыторыі краіны прарасейскую ўладу; падзяліць Захад. Але ва ўсіх трох кірунках план праваліўся.

«Украіна цяпер больш згуртаваная. Суверэнная, незалежная Украіна будзе існаваць значна даўжэй, чым Уладзімер Пуцін на сцэне. Моц Расеі насамрэч моцна паменшылася. Войска моцна адстала. Яе эканоміка хістаецца. І, вядома ж, NATO і Захад больш згуртаваныя, чым калі-небудзь за апошні час. Так што толькі на гэтай падставе мы ўжо назіраем сур’ёзную няўдачу для Расеі», – лічыць Блінкен.

Таксама дзяржсакратар ЗША адзначыў, што адвод расейскіх войскаў з-пад Кіева можа азначаць іх перагрупаванне на ўсходзе Украіны.

«Я думаю, гэта доказ таго, што першапачатковыя планы Расеі захапіць усю краіну, у тым ліку Кіеў, былі знесены разбуральнай няўдачай. Яны перагрупуюцца. Магчыма, яны сканцэнтраваныя на Усходзе. Але давайце мець на ўвазе, што яны ўсё яшчэ маюць магчымасць сеяць масавыя смерці і разбурэнні, у тым ліку ў такіх месцах, як Кіеў, з дапамогай авіяцыі і ракетаў. І ў той жа час яны могуць перагрупавацца, яны могуць перакалібравацца. Мы сканцэнтраваныя на тым, што яны робяць, а не на тым, што яны гавораць».

Блінкен адзначыў, што заканчэнне вайны залежыць ад народу Украіны і прэзідэнта краіны: «Як скончыцца гэтая вайна, залежыць ад дзвюх рэчаў. Гэта залежыць ад украінскага народу і яго абраных прадстаўнікоў, у тым ліку прэзідэнта Зяленскага. Мы падтрымаем усё, што яны жадаюць зрабіць, каб скончыць гэтую вайну. А што да будучыні Пуціна, то гэта залежыць ад расейскага народу», – дадаў Блінкен.

Hавiны
Пасля бойні ў Бучы Еўразвяз гатовы абмеркаваць новыя санкцыі супраць Расеі
2022.04.03 23:24

АД belsat.eu

Стужка навінаў