У сакавіку ў сувязі з пратэстамі затрымалі 1139 чалавек


Праваабарончы цэнтр «Вясны» апублікаваў статыстыку аб палітычна матываваным адміністратыўным пераследзе ў 2021 годзе.

За мінулы месяц зафіксавана 1139 затрыманняў з палітычных матываў, з іх у Менску – 841. У рэгіёнах больш за ўсё затрымлівалі ў Берасцейскай вобласці – не менш за 76 выпадкаў.

Інфаграфіка spring96.org

Напярэдадні Дня Волі ў гарадах Беларусі адбыліся масавыя прэвентыўныя затрыманні актывістаў. 25 сакавіка гэтыя затрыманні таксама ішлі цягам дня ў розных гарадах. «Вясне» вядома пра затрыманне 175 чалавек у гэты дзень у Менску і больш як 75 чалавек у рэгіёнах.

Яшчэ каля 250 чалавек затрымалі 27 сакавіка: у Менску была анансаваная акцыя пратэсту ў раёне плошчы Бангалор на 14.00.

Вядома таксама пра 36 затрыманняў журналістаў.

Інфаграфіка spring96.org

Паводле ПЦ «Вясна», за сакавік суды разгледзелі больш за 490 адміністратыўных справаў у дачыненні грамадскіх актывістаў і ўдзельнікаў пратэстаў. У выніку суддзі прызначылі 395 адміністратыўных арыштаў на тэрмін ад 3 да 30 содняў і 82 штрафы ад 2 да 200 базавых велічыняў.

Інфаграфіка spring96.org

Пры гэтым найчасцей суды выносілі 15-содневыя арышты – 270 выпадкаў, таксама ўжывалі новыя нормы КаАП на практыцы, і не менш як 32 чалавекі былі адпраўленыя за краты на 30 содняў. Агульная колькасць вынесеных содняў для затрыманых склала 6472.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў