Нацбанк распавёў пра інфляцыйныя чаканні беларусаў


Паводле Нацыянальнага банку, сёлета ў сакавіку стала істотна больш тых, хто лічыць, што кошты за апошнія 12 месяцаў выраслі «вельмі моцна». Пры гэтым большасць беларусаў па-ранейшаму перакананая, што цэны будуць расці наступныя 12 месяцаў, паведамляе TUT.by.

Большасць беларусаў – 77,9 % – лічаць, што ў бліжэйшы год цэны будуць павялічвацца хутчэй, чым цяпер, ці гэтак жа інтэнсіўна. Гэта вынікае з апытання Нацбанку аб інфляцыйных чаканнях насельніцтва за сакавік. У лістападзе 2020 года так лічылі 75,6 %. Астатнія апытаныя лічаць, што рост коштаў на тавары і паслугі замарудзіцца.

Фота: Белсат

Пры гэтым прыкметна пабольшала тых, хто мяркуе, што кошты за апошнія 12 месяцаў выраслі «вельмі моцна»: 41,4% у сакавіку супраць 35,8% у лістападзе 2020 га.

Беларусы захоўваюць зберажэнні па-ранейшаму часцей за ўсё гатоўкаю «пад падушкай» – 31,6 % ад усіх апытаных. У лістападзе перавагі наяўным зберажэнням аддавалі 34,8 %. Пры гэтым за гэтыя тры месяцы крыху больш стала тых, хто для захавання зберажэнняў адносіць грошы на банкаўскія дэпазіты. Так, у лістападзе 2020 года перавагу ўкладам аддавалі 8,9 % апытаных, а сёлета ў сакавіку – ужо 11,8 %. Тых, хто ўкладвае зберажэнні ў нерухомасць, стала менш: у лістападзе – 34,8 % апытаных, а ў сакавіку – 31,6 %.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў