На «Горадня Азоце» здарылася аварыя падчас зліву серы


Прадпрыемства «Горадня Азот». Крыніца: azot.by

На тэрыторыі заводу «Горадня Азот», калі злівалі серу з цыстэрны, разліліся агрэсіўныя хімікаты, паведамляе «Стачкам Азоту». На месца здарэння прыбылі служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў і хуткая дапамога.

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу, работнікам цэху забаранілі распаўсюджваць інфармацыю пра інцыдэнт і пра тое, што вытворчы працэс аказаўся пад пагрозаю спынення.

У дыспетчарскай службе заводу пацвярджаюць інцыдэнт і запэўніваюць, што здарэнне не ўплывае на вытворчасць, бо пары хімікатаў не выйшлі за межы станцыі.

Месца разліву ачапілі і пачалі ліквідацыю наступстваў аварыі.

Стужка навінаў