«Кожная цемра змяняецца святлом». Біскуп Казімір Велікаселец звярнуўся да каталікоў з пастырскім пасланнем


Біскуп Казімір Велікаселец павіншаваў каталікоў з Вялікаднем.

Біскуп нагадвае, што ўваскрасенне Хрыста адкрыла людзям: цялесная смерць – гэта яшчэ не канец.

«Таму адзінае, што нас павінна хваляваць, гэта каб мы не аказаліся ў стане духоўнай смерці. Смерць у такім сэнсе азначае жыццё, аддаленае ад Бога. Духоўная смерць пачынаецца з цяжкога граху – свядомага, добраахвотнага і прамога парушэння Божых запаведзяў. Цялесная смерць – гэта толькі брама, за якой ідзе працяг таго, што мы абралі на зямлі. Уваскрэснуць з мёртвых азначае выбіраць Божы спосаб жыцця, які пачынаецца праз жыццё ў Божай ласцы».

Асвячэнне страваў на велікодны стол у касцёле святога Францішка ў Новай Баравой. Менск, Беларусь. 4 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Асвячэнне страваў на велікодны стол у касцёле святога Францішка ў Новай Баравой. Менск, Беларусь. 4 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Асвячэнне страваў на велікодны стол у касцёле святога Францішка ў Новай Баравой. Менск, Беларусь. 4 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Асвячэнне страваў на велікодны стол у касцёле святога Францішка ў Новай Баравой. Менск, Беларусь. 4 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

У сваім пасланні біскуп нагадаў пра пандэмію каронавіруса і адзначыў, што ўжо больш за год людзі свету «перажываюць роспач і няўпэўненасць у сваёй будучыні». «Хрыстос вучыць нас з годнасцю пераносіць цярпенне, і Ён неабыякавы да нашых жыццёвых клопатаў», – падкрэслівае біскуп.

Казімір Велікаселец таксама нагадаў, што 13 красавіка 1991 года святы Ян Павел II аднавіў структуры Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, што стала магчымым «дзякуючы адвазе тых вернікаў і пастыраў нашай зямлі, якія ў час пераследу не гублялі надзеі ў Богу, якія захавалі і перадалі веру ў Бога наступным пакаленням». «Ёсць і ў наш час тыя, хто дзеля дабра іншых рызыкуе сваім грамадскім становішчам і нават жыццём», – дадаў ён.

«Кожная цемра змяняецца святлом. Разам з вамі малюся аб гэтым святле. Беларуская паэтка Ларыса Геніюш у адным са сваіх вершаў напісала: «Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас». Няхай не пагасне праўда ў нашым грамадстве, няхай яно ідзе за Хрыстом, бо Ён – «дарога, і праўда, і жыццё», – адзначаецца ў пастырскім пасланні.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў