У Бешанковіцкім раёне затрымалі паэта і барда Георгія Станкевіча


З самай раніцы міліцыянты прыйшлі з ператрусам да паэта і барда Георгія Станкевіча. Падставаю сталася тое, што той нібыта размясціў у інтэрнэце выявы з забароненай экстрэмісцкаю сімволікаю, піша «Вясна».

Георгій Станкевіч.
Фота: Вясна / Telegram

Сілавікі сканфіскавалі ў бешанковіцкага паэта і барда Георгія Станкевіча тэлефон і камп’ютар. Міліцыянты таксама шукалі «нацыяналістычную» сімволіку, але не знайшлі. Самога барда міліцыянты затрымалі.

Бард яшчэ да затрымання казаў, што размяшчае на сваім сайце матэрыялы пра вайну. І гэта можа стацца падставаю для затрымання.

1 сакавіка Георгій Станкевіч размясціў там адмысловы зварот да жыхароў Бешанковіцкага раёну з заклікам спрыяць спыненню вайны.

Hавiны
Жыхара сталіцы затрымалі і збілі, бо ён абурыўся, што на асфальце афарбоўваюць сцягі
2022.03.04 11:48

АФ belsat.eu

Стужка навінаў