Лукашэнка падпісаў «рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму»


4 сакавіка ў Менску адбылася цырымонія падпісання Лукашэнкам рашэння «рэферэндуму». Гэта транслявалі дзяржаўныя тэлеканалы.

Аляксандр Лукашэнка паставіў свой подпіс пад «рашэннем рэспубліканскага рэферэндуму» і выступіў з прамовай. Абноўленая Канстытуцыя, паводле яго, уступіць у моц 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Лукашэнка лічыць, што ўлада як эліта павінная ўказваць народу шлях. Прагучала, што калі б спыніліся толькі на жаданнях нашага народу, то затармазіліся б у сваім развіцці. Таксама самаабвешчаны кіраўнік краіны распавёў пра інфармацыйную вайну і прапанаваў узнагародзіць прапагандыстаў.

Лукашэнка таксама перакананы, што беларуская мадэль даказала сваю эфектыўнасць. А наданне канстытуцыйнага статусу УНС назваў гістарычнаю справядлівасцю.

Hавiны
У ЦВК падвялі вынікі «рэферэндуму», амаль «83 % выбарнікаў прагаласавалі» за новую Канстытуцыю
2022.03.03 15:17

АФ belsat.eu

Стужка навінаў