Жыхары Запарожжа напаўняюць мяшкі пяском, які будзе выкарыстоўвацца для ўмацавання блокпастоў, устаноўленых на дарогах, якія вядуць у горад. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Зміцер Смаленка / Zuma Press / Forum
Вайна Расеі супраць Украіны доўжыцца дзевяць дзён. У пятніцу ў выніку абстрэлу загарэлася адзін з будынкаў Запарожскай АЭС. Міністры замежных спраў краін НАТА на пасяджэнні 4 сакавіка вырашылі не закрываць неба над Украінай, асцерагаючыся вайны з Расеяй. Канцлер Германіі Олаф Шольц пагаварыў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным, які заявіў аб тым, што яго патрабаванні застаюцца нязменнымі. У Херсоне расейскія акупанты паспрабавалі раздаць ежу мясцовым жыхарам, але тыя адмовіліся яе прымаць. Цяжкая сітуацыя застаецца ў гарадах, якія знаходзяцца пад абстрэлам. Паводле звестак ААН, з Украіны ў суседнія краіны ўцякло ўжо 1,2 млн чалавек.
Кіеў. 4 сакавіка 2022 года. Фота Сяргей Супінскі / AFPУ кіеўскім шпіталі медыкі аказваюць дапамогу ўкраінскаму вайскоўцу, параненаму ў час баёў з расейскімі войскамі пад украінскай сталіцай. 4 сакавіка 2022 года. Фота Сяргей Супінскі / AFPКурс самаабароны ў Львове. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Daniel LEAL / AFPЖанчына ідзе па вуліцы гораду Ірпінь. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Aris Messinis / AFPЛыжнік Максім Яравы з украінскім сцягам на цырымоніі адкрыцця Зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пекіне. 4 сакавіка 2022 года. Фота: SOE ZEYA TUN / Reuters / ForumЖанчына і яе дачка каля цягніка, які адпраўляецца ў Польшчу, на вакзале ў Львове. 4 сакавіка 2022 года. Фота: KAI PFAFFENBACH / Reuters / ForumАбломкі штурмавіка ВПС Расеі ў полі каля гораду Валнаваха ў Данецкай вобласці. 4 сакавіка 2022. Фота: JOINT FORCES OPERATION / Reuters / ForumЖыхары гораду Ірпінь пакідаюць свае дамы. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Justin Yau/ Sipa USAЖанчына побач з ратавальнікамі сярод абломкаў будынку школы ў Жытоміры. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Вячаслаў Ратынскі / Reuters / ForumУдзельніца акцыі салідарнасці з украінскім народам каля амбасады Расеі ў Сеуле (Паўднёвая Карэя). 4 сакавіка 2022 года. Фота: KIM HONG-JI / Reuters / ForumЧасовае размяшчэнне для ўкраінскіх уцекачоў на стадыёне тавар у Варшаве. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Jacek Szydlowski / ForumУ пятніцу Канцлер Германіі Олаф Шольц правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Расейскі лідар адзначыў, што Масква гатовая да перамоваў з Кіевам, але падкрэсліў, што патрабаванні Масквы павінны быць выкананыя: гэта нейтральны і бяз’ядравы статус Украіны пры абавязковай дэмілітарызацыі краіны, дэнацыфікацыі ўкраінскай дзяржавы, прызнанне расейскай прыналежнасці Крыму, суверэнітэту «ДНР» і «ЛНР» у адміністрацыйных межах Данецкай і Луганскай абласцей. На здымку – Олаф Шольц. 4 сакавіка 2022 года. Фота: CLEMENS BILAN / POOL / ddp images / Forum49-гадовы Яўген Збарамірскі плача перад сваім домам, які загарэўся ў выніку абстрэлу гораду Ірпінь пад Кіевам. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Aris Messinis / AFPЦела чалавека ў ваеннай форме на абочыне дарогі каля вёскі Сытнякі пад Жытомірам. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Максім Левін / Reuters / ForumДзяўчаты фатаграфуюцца з аўтаматам Калашнікава падчас курсаў самаабароны ў Львове. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Daniel LEAL / AFPМужчына бачны скрозь кулявое адтуліну абстралянага аўтобуса. Кіеў, Украіна. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Emilio Morenatti / AP PhotoЖыхары Львова з кактэйлямі Молатава. 4 сакавіка 2022 года. Фота :Daniel LEAL / AFPСамалёт украінскіх ВПС Aero L-39C Albatros над Львовам 4 сакавіка 2022 года. У пятніцу НАТА вырашыла не абвяшчаць беспілотную зону над Украінай, каб не дапусціць вайны з Расеяй. Фота: Daniel LEAL / AFPМужчына стаіць побач са згарэлым аўтамабілем у пасёлку Бышаў Кіеўскай вобласці. 4 сакавіка 2022 года. Фота: Максім Левін / Reuters / ForumДавідэ Мартэллё, італьянец, які жыве ў Нямеччыне, грае на піяніна для ўкраінскіх уцекачоў у польскім памежным пункце пропуску «Медыка». 4 сакавіка 2022 года. Фота: YARA NARDI / Reuters / Forum