Беларускі добраахвотнік загінуў у баях за Украіну


Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля Ліцвін. Пра гэта паведамляе супольнасць «Partyzan», блізкая да беларускай роты батальёну тэрытарыяльнай абароны «Азоў».

Ілля Ліцвін. Скрын з відэа: Partyzan / Youtube

Ілля атрымаў раненне ў баях за Бучу каля Кіева. Яму паспелі зрабіць аперацыю, але не ўратавалі.

У палку «Азоў» Ілля ваяваў з 2014 года. У 2022-м ізноў пайшоў у добраахвотнікі.

«Сёння Расея зноў паказала сваю сутнасць і падступна напала на Украіну. Мы ў сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Украіны», – казаў ён у відэазвароце 24 лютага, калі пачалася вайна.

Таксама параненыя яшчэ два байцы беларускай роты, але іхнаму жыццю нічога не пагражае.

Яшчэ ў 2015 годзе на Данбасе загінулі два байцы тактычнай групы «Беларусь» – Алесь Чаркашын і Віталь Ціліжэнка. Беларус Міхась Жызнеўскі загінуў на Майдане ў Кіеве 22 студзеня 2014 года.

Сярод загінулых у вайне за Украіну ёсць і іншыя нарадзінцы Беларусі.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў