«Якіх палітычных поглядаў прытрымліваецеся?» ГУБАЗіК затрымаў працаўніка «IBA Gomel»


Галоўнае ўпраўленне барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю і карупцыяй абвесціла пра захоп шэрагу пратэставых тэлеграм-каналаў і затрыманне адміністратара.

Як адзначаюць у тэлеграм-канале ГУБАЗіК, у Гомлі ў межах «аператыўна-вышуковых і прафілактычных захадаў для недапушчэння дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі» затрымалі 33-гадовага інжынера-праграміста «IBA Gomel». Паводле спецслужбаў, гомелец быў стваральнікам, уладальнікам і адміністратарам суполак і чатаў «дэструктыўнай скіраванасці» – у прыватнасці «Гомель, мкр.Солнечный» і«Сонечны чат».

«Функцыянаванне названых суполак і каналу спыненае», – абвесцілі ў ГУБАЗіК.

Мужчыну затрымалі і даставілі ў Савецкі РАУС Гомля. На яго склалі пратакол паводле арт. 19.1 і арт. 23.4 КаАП.

Пры гэтым сілавікі выклалі відэа допыту праграміста, дзе ён кажа, што не ёсць стваральнікам каналу «Гомель, мкр.Солнечный» і «Сонечнага чату».

– У вас ёсць бел-чырвона-белыя сцягі ці іншая такая атрыбутыка? – пытаюць міліцыянты гомельца.

– Не, не маю.

– Якіх палітычных поглядаў прытрымліваецеся?

– Нейтральных.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў