«Справу Ціханоўскага» перададуць у суд да канца сакавіка


ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі да затрымання.
Фота: «Белсат»

Кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч заявіў, што расследаванне ў «справе Ціханоўскага» набліжаецца да завяршэння і хутка будзе перададзенае пракурору для далейшага накіравання ў суд, паведамляе «Спутник».

Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 года на перадвыбарчым пікеце для збору подпісаў на падтрыманне жонкі, якая вылучыла сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. Гэтаму папярэднічаў інцыдэнт, у выніку якога ўпаў міліцыянт. Сведкі падзеяў назвалі гэта правакацыяй, а паводле МУС, затрыманыя ўжылі гвалт супраць міліцыянтаў.

Ціханоўскага вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак; у перашкодзе працы Цэнтральнай выбарчай камісіі; распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў