«Пасля размовы» звольніўся дэкан факультэту міжнародных дачыненняў БДУ Віктар Шадурскі


Віктар Шадурскі. Фотаа: vminsk.byc

У лісце калегам, апублікаваным у канале «Отчислено», Шадурскі паведамляе, што з заўтра (5 сакавіка) не працуе на факультэце.

«Гэта драма, але ніяк не трагедыя! Шчыра! Не трэба турбавацца за мяне. Прашу правільна растлумачыць гэта калегам і студэнтам. Не трэба ніякіх лішніх рухаў цела», – напісаў у развітальным звароце Віктар Шадурскі.

Дакладная прычына звальнення невядомая, у тым жа звароце адзначана: «пасля размовы напісаў заяву па ўласным жаданні». З кім была размова, не ўдакладняецца.

Віктар Шадурскі ўзначаліў факультэт міжнародных дачыненняў БДУ ў 2008 годзе. Сфера ягоных навуковых інтарэсаў – актуальныя праблемы замежнай палітыкі Беларусі. Шадурскі – сябра навуковага савету БДУ, старшыня рэдакцыйнай рады выдання «Журнал международного права и международных отношений».

Шадурскага называюць сімвалам факультэту і чалавекам, які заўсёды адстойваў інтарэсы студэнтаў.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў