Караеў: «Беларускі народ тупаваты і недалёкі ў сваёй большасці»


«ByPol» апублікаваў аўдыязапіс, у якім былы міністр унутраных справаў Караеў разважае, як трэба змагацца з пратэстоўцамі.

Мяркуючы з запісу, сілавікі рыхтаваліся да сапраўднай вайны. Караеў заявіў, што АМАП уратаваў краіну і сілавікі дзеялі, як расейскія войскі ў Чачэніі, таксама параіў у дачыненні ўдзельнікаў пратэсту «ўсё кідаць, знаходзіць гэтую пачвару і забіваць».

Караеў, асецін з паходжання, называе беларускі народ «тупаватым» і «недалёкім»: «Удзячнымі яны будуць, калі нас пазбавяцца і схуднеюць да костак, тады згадаюць, якая была краіна. Мы не маем права даць ім магчымасць параўнаць, як бы магло быць».

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў