Эстонскі ўніверсітэт абвесціў конкурс для беларускіх студэнтаў

Фота: skytte.ut.ee

Інстытут палітычных навук Тартускага ўніверсітэту прапануе беларусам пазмагацца за ўдзел у праграмах «International Relations and Regional Studies» і «Politics and Governance in the Digital Age».

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба:

быць грамадзянінам Беларусі,

мець дыплом бакалаўра або атрымаць яго да ліпеня 2021 года,

добра валодаць англійскаю мовай.

Заявы на ўдзел у конкурсе можна падаць да 15 сакавіка.

МГМ, belsat.eu

Hавiны