208-ы дзень пратэстаў. Новыя рэпрэсіі, «зліў» выступу Караева і вызваленне блогеркі


Belsat.eu падводзіць вынікі 4 сакавіка – 208 дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

«Зліў» выступу Юрыя Караева

«ByPol» апублікаваў аўдыязапіс, на якой чалавек, голас якога падобны на голас былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева разважае, як трэба змагацца з пратэстоўцамі. Імаверна, выступ быў зроблены восенню, адразу пасля адстаўкі Караева з пасады міністра.

Дзеянні сілавікоў супраць пратэстоўцаў Караеў апісвае ў тэрміналогіі баявых дзеянняў і параўноўвае з аперацыямі расейскіх вайскоўцаў падчас вайны ў Чачэніі. Караеў называе беларускі народ «тупаватым» і «недалёкім»:

«Удзячнымі яны будуць, калі нас пазбавяцца і схуднеюць да костак, тады згадаюць, якая была краіна. Мы не маем права даць ім магчымасць параўнаць, як бы магло быць».

Афіцыйных каментароў наконт гэтага запісу не было. Цікава, што блізкі да спецслужбаў тэлеграм-канал «Желтые сливы» не стаў абвяргаць сапраўднасць выступу Караева, а толькі ўдакладніў расшыфроўку: маўляў, міністр казаў «прыбіраць», а не «забіваць», калі загадваў сілавікам пераследаваць тых, хто пагражае міліцыянтам у сацсетках.

Агучаны новая статыстыка рэпрэсіяў

Старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч заявіў, што з лета 2020 года былі распачатыя 2407 крымінальных справаў «экстрэмісцкай скіраванасці». Вядома, што апошнім часам сілавыя структуры Беларусі называюць «экстрэмізмам» фактычна ўсе формы мірнага пратэсту і апазіцыйнай дзейнасці.

«Са жніўня, з поствыбарчага перыяду, падраздзяленні СК ужо распачалі 2407 крымінальных справаў экстрэмісцкай скіраванасці», – заявіў Іван Наскевіч. Сюды ўключана ўсё: ад нанясення на сцены абразлівых надпісаў да ўжывання гвалту ў дачыненні працаўнікоў праваахоўных органаў.

З гэтых справаў каля 650 ужо перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. Каля 500 з іх разглядаліся судамі, вінаватыя прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

Hавiны
Валанцёра штабу Віктара Бабарыкі могуць пакараць 2 гадамі «хіміі»
2021.03.04 12:37

Таксама Наскевіч распавёў, што расследаванне ў «справе Ціханоўскага» набліжаецца да завяршэння і хутка будзе перададзенае пракурору для далейшага накіравання ў суд.

Акрамя таго, 4 сакавіка стала вядома, што пракуратура накіравала ў суд справу перакладчыцы Вольгі Калацкай. Яе вінавацяць у тым, што яна дала поўху прапагандысту Рыгору Азаронку падчас пратэставага маршу 15 лістапада. Калацкай пагражае да 6 гадоў зняволення.

Палітычны пераслед працягваецца

Увечары 4 сакавіка ў Наваполацку ў межах крымінальнай справы міліцыя масава затрымлівала мясцовых актывістаў. Праваабаронцы паведамляюць пра восем затрыманых, сярод іх – Алена Гурчонак, Юлія Шэлепень. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх затрымалі на 72 гадзіны. Стала вядома, што затрыманым інкрымінуюць артыкул 391 Крымінальнага кодэкса – абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя. Сілавікі правялі ператрусы ў Артура Сінегі і Алены Радзьковай.

БЧБ-мэн Андрэй Прыстаўка

У Берасці ў межах крымінальнай справы затрымалі берасцейскага актывіста, вядомага сваёй бчб-прычоскай, Андрэя Прыстаўку. Імаверна, гаворка ідзе пра крымінальную справу, распачатую паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за нядзельны марш у Курапаты 1 лістапада, калі Следчы камітэт прызнаў падазраванымі па справе адразу 231 чалавека.

ГУБАЗіК абвесціў пра захоп шэрагу пратэставых тэлеграм-каналаў і затрыманне адміністратара, 33-гадовага інжынера-праграміста «IBA Gomel». Паводле спецслужбаў, гомелец быў стваральнікам, уладальнікам і адміністратарам суполак і чатаў «дэструктыўнай скіраванасці» – у прыватнасці «Гомель, мкр.Солнечный» і«Сонечны чат».

«Функцыянаванне названых суполак і каналу спыненае», – абвесцілі ў ГУБАЗіК.

На мужчыну склалі пратакол паводле арт. 19.1 і арт. 23.4 КаАП. Пры гэтым сілавікі выклалі відэа допыту праграміста, дзе ён кажа, што не ёсць стваральнікам каналу «Гомель, мкр.Солнечный» і «Сонечнага чату».

Hавiны
«Якіх палітычных поглядаў прытрымліваецеся?» ГУБАЗіК затрымаў працаўніка «IBA Gomel»
2021.03.04 19:17

А ў Менску затрымалі праграміста Іллю Квачанку. Аўтамабіль Іллі Квачанкі ўчора ўначы сканфіскавалі за адмову здымаць БЧБ-сцяг з акна. Сёння а 8-й гадзіны выклікалі па позве ў РУУС у Ждановічах. Адтуль ён не выйшаў. Імаверна, на яго склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне па арт. 24.23 КаАП. Суд над ім чакаецца заўтра.

Hавiны
Жыхара «Пірсу», які адмаўляўся здымаць БЧБ-сцяг, затрымалі
2021.03.04 14:50

Вызваленне блогеркі

Вольга Такарчук з дзецьмі.
Фота: асабісты архіў

Палітычную блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ізалятару часовага ўтрымання пад падпіску. Яе затрымалі 2 сакавіка ў межах крымінальнай справы паводле арт. 391 КК («абраза суддзі»). Які інцыдэнт стаў падставай для крымінальнага пераследу пакуль невядома.

Папярэдні раз Вольгу Такарчук затрымалі 25 студзеня, калі запускала шарыкі з акна. Гэта было расцэнена як несанкцыянаваны пікет.

Hавiны
Заходніх лідараў папрасілі абараніць журналістак «Белсату»
2021.03.04 19:51

Пратэсты і салідарнасць

4 сакавіка ў Беларусі прайшоў шэраг акцыяў салідарнасці і дваравых маршаў.

Вечаровы шпацыр з бел-чырвона-белымі сцягамі зладзілі ў менскім мікрараёне Паўднёвы Захад. Калона людзей скандавала «Жыве Беларусь».

Жыхары ЖК «Лебядзіны» падтрымалі ЖК «Пірс», дзе мясцовага жыхара сілавікі пачалі пераследаваць за БЧБ-сцяг у вакне.

У Дзяржынску адбылася невялікая акцыя салідарнасці з бел-чырвона-белымі сцягамі. А ў Завадскім раёне Менску вялікі БЧБ-сцяг вывесілі ў адным з дамоў, паведамляе TUT.by.

Hавiны
Літоўская выведка заяўляе, што КДБ актыўна спрабуе вербаваць літоўцаў праз шантаж
2021.03.04 16:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў