У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым


У Галоўнай катэдры ў Кіеве на вуліцы Касцёльная развіталіся з беларускім ваяром Эдуардам Лобавым. Пра гібель добраахвотніка стала вядома 27 студзеня. Пасля развітання ў Кіеве, цела загінулага перавязуць для пахавання ў Варшаву.

Развітанне з былым палітычным вязнем і беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым. Пра яго гібель стала вядома 27 студзеня. Эдуард быў смяротна паранены каля ўкраінскага Вуглядару, дзе ваяваў у складзе ЗСУ, каб спыніць расейскую агрэсію супраць Украіны. Лобаў бараніў Украіну са зброяй у руках з 2015 года. Да таго быў актывістам, выступаў супраць дыктатуры ў Беларусі. У 2010 годзе абвешчаны палітычным вязнем. Ён адмаўляўся пісаць прашэнне на памілаванне і цалкам адбыў 4-гадавы тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі – івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Эдуарду Лобаву было 34 гады. Кіеў, Украіна. 4 лютага 2023 года.
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Фота: Улад Максіменка / Белсат
Hавiны
Святлана Ціханоўская адрэагавала на смерць беларускага добраахвотніка ва Украіне
2023.01.27 19:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў