За відэа з абразай Лукашэнкі ў «Tik-Tok» 2,5 гады «хіміі»


У Берасці суд прысудзіў 2,5 гады «хіміі» працаўніку Берасцейскага тэатру лялек. Андрэя Шчыгеля прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК («Абраза Лукашэнкі»). Суд па гэтай справе быў 31 студзеня, але праваабаронцы даведаліся пра справу толькі цяпер.

Дом правасуддзя ў Берасці. У гэтым будынку месцяцца суды Маскоўскага, Ленінскага і Брэсцкага раёнаў, а таксама абласны суд.
Фота: Белсат

Андрэя Шчыгеля, жыхара Берасця суддзя суда Маскоўскага раёну Берасця Таццяна Лаўранюк асудзіла на два з паловай гады «хіміі». Падставай для прысуду стала тое, што 50-гадовы жыхар Берасця размясціў у «Tik-Tok» зварот, у якім вінаваціў Лукашэнку ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, прадугледжанага арт. 139 КК РБ «Забойства». Акрамя таго ў тым жа акаўнце ў «Tik-Tok» ён выклаў яшчэ адзін відэазварот, у якім, згодна з версіяй лінгвістычнай экспертызы, утрымліваліся абразы і ненарматыўная лексіка, накіраваныя на адрас Лукашэнкі.

Сілавікі ўгледзелі ў гэтым злачынства паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК («Абраза Лукашэнкі»).

Андрэй Шчыгель працуе манціроўшчыкам сцэны ў Берасцейскім тэатры лялек. На працы яго характарызуюць толькі са станоўчага боку. Маці мужчыны мае інваліднасць 2-й групы.

Артыкулы
Ці можна пісаць каментары пра Лукашэнку з-за мяжы? Чым гэта можа пагражаць?
2022.01.22 13:11

СВ belsat.eu

Стужка навінаў