Яшчэ адна школа адрэагавала на фэйкавы ліст з загадам арганізаваць «дыялогавую пляцоўку»


Гісторыя з фэйкавым лістом з загадам арганізаваць «дыялогавую пляцоўку» атрымала працяг. Гэтым разам ліст з патрабаваннем прыйшоў у гімназію Рэчыцы. Адметна, што мерапрыемства там таксама зладзілі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справаздача на фэйкавы ліст з загадам арганізаваць «дыялогавую пляцоўку».
Фота: Вясна

З фэйкавай электроннай пошты невядомая асоба накіравала ліст у гімназію Рэчыцы з патрабаваннем арганізаваць «дыялогавую пляцоўку» аб зменах у Канстытуцыю. У лісце, які нібыта падпісаў «арганізатар дыялогавых пляцовак Аляксееў», патрабуецца зладзіць імпрэзу з удзелам адміністрацыі ўстановы і яшчэ 5–7 асобаў. Абавязкова павінная быць дзяржаўная сімволіка.

Фэйкавы ліст з загадам арганізаваць «дыялогавую пляцоўку».
Фота: Вясна

Адміністрацыя рэчыцкай гімназіі даслала справаздачу пра імпрзу праз тры гадзіны.

Раней беларус стварыў фэйкавы e-mail і загадаў працаўнікам менскай школы зарганізаваць «дыялогавую пляцоўку». Адміністрацыя школы выканала патрабаванне і зрабілі фотасправаздачу.

СВ belsat.eu

Стужка навінаў