На адкрыцці Алімпіяды беларусы выйшлі на стадыён 22-мі


Беларуская каманда на адкрыцці Алімпіяды ў Пекіне выйшла 22-й на вядомы стадыён. Сцяганосцамі беларускай алімпійскай зборнай выступілі канькабежцы Ганна Ніфонтава і Ігнат Галавацюк, піша НАК.

Беларускія спартоўцы на адкрыцці Алімпійскіх гульняў.
Фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum

Беларускія спартоўцы на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне будуць змагацца ў шасці відах спорту: біятлон, гарналыжны спорт, лыжныя гонкі, канькабежны спорт, фігурнае катанне, фрыстайл. Для беларусаў гэта будуць восьмыя зімовыя гульні. Каманда нашай краіны таксама прыняла ўдзел у адкрыцці зімовых гульняў. Сцяганосцамі беларускай алімпійскай зборнай выступілі канькабежцы Ганна Ніфонтава і Ігнат Галавацюк.

Раней сцяганосцамі беларускай каманды на зімовых Алімпіядах выступалі: Яўген Рэдзькін (1994), Аляксандр Папоў (1998, 2006), Алег Рыжанкоў (2002), Алег Антоненка (2010), Аляксей Грышын (2014), Ала Цупер (2018).

У 2018 годзе на зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане (Паўднёвая Карэя), беларусы заваявалі 2 залатыя медалі і срэбра. Тады наша краіна заняла 15-е месца ў медальным заліку.

У сёлетняй зімовай Алімпіядзе прымуць удзел у спаборніцтвах каля 4 тысячаўў спартоўцаў з 91 краіны свету. Гульні завершацца 20 лютага.

Hавiны
Бацька перашкаджаў міліцыянтам затрымліваць сына і страляў у сілавікоў
2022.02.04 17:22

СВ belsat.eu

Стужка навінаў