Мінздароўя прэзентавала прататып беларускай вакцыны супраць COVID-19


У Нацыянальнай акадэміі навук 4 лютага працуе выстава, прысвечаная Дню беларускай навукі. Сярод іншага, на ёй прэзентавалі прататып беларускай вакцыны супраць COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Акрамя прататыпу вакцыны, ведамства на выставе прэзентавала каля 50 распрацовак, звязаных з COVID-19: імунную антыковідную плазму, набор рэагентаў «COVID-19-скрын» для правядзення ПЛР, а таксама тэхналогію вытворчасці ДНК-вакцынаў для вакцынацыі пры анкалагічных хваробах, высокатэхналагічныя метады ўнутрычэраўнай дыягностыкі і лячэння паталогіі плода ды іншыя.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў