Генеральнага сакратара NATO абралі кіраўніком Цэнтральнага банку Нарвегіі


Кіраўнік NATO Енс Стольтэнбэрг пакідае пасаду, бо ўрад Нарвегіі прызначыў яго кіраўніком Цэнтральнага банку краіны тэрмінам на 6 гадоў, паведамляе прэсавая служба ўраду краіны.

Енс Стольтэнбэрг.
Фота: Jens Stoltenberg / Twitter

Енс Стольтэнбэрг быў генеральным сакратаром NATO з 2014 года. Але ўжо ў верасні нарвежскі палітык пакіне гэтую пасаду, бо ўрад краіны абраў яго кіраўніком Цэнтральнага банку Нарвегіі.

Енс Стольтэнбэрг скончыў эканамічны факультэт універсітэту Осла. Да моманту абрання кіраўніком NATO, палітык быў прэмʼер-міністрам Нарвегіі.

Hавiны
NATO лічыць, што Расея перакінула ў Беларусь 30 тысяч вайскоўцаў
2022.02.03 15:43

СВ belsat.eu

Стужка навінаў