Беларусь і Расея падпішуць пагадненне аб праграме вайскова-тэхнічнай супрацы да 2025 года


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 4 лютага з’явіўся Указ Аляксандра Лукашэнкі ад 2 лютага № 28 «Аб праекце міжнароднай дамовы». Пад дамоваю маецца на ўвазе праект Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расеі аб рэалізацыі праграмы вайскова-тэхнічнай супрацы да 2025 года.

Праект пагаднення станецца падставаю для правядзення перамоваў. Праводзіць іх будзе Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт. У пагадненне можна будзе ўносіць змяненні, якія не носяць прынцыповага характару.

Указ уступае ў моц са дня падпісання.

Тэкс пагаднення аб праграме вайскова-тэхнічнай супрацы не апублікаваны.

У лютым на паўднёвых і заходніх межах Беларусі маюць адбыцца пазапланавыя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022».

Hавiны
Што трэба ведаць пра вучэнні «Саюзная рашучасць» і звязаныя з імі пагрозы
2022.01.20 10:40

Вучэнні «Саюзная рашучасць» – частка маштабнага правярання сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Першы этап праверкі мусіць завяршыцца да 9 лютага, ён улучае перадыслакацыю і стварэнне груповак войскаў, ахову паветранай прасторы ды ацэнку гатовасці войскаў СПА. Другі этап, які пройдзе з 10 да 20 лютага, складаецца з уласна вучэнняў «Саюзная рашучасць». Намеснік міністра абароны РФ, генерал-палкоўнік Аляксандр Фамін заявіў, што плануюць рыхтаваць войскі да дзеянняў «не толькі ў сваіх межах адказнасці, але і да развязання задачаў для лакалізацыі крызісных сітуацыяў на любых пагражальных кірункаў».

Напярэдадні вучэнняў у Беларусь перакінулі шмат расейскай ваеннай тэхнікі і вайскоўцаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў