Анатоля Латушку збілі ў дзень затрымання


Паводле звестак родных, палітвязня Анатоля Латушку збівалі ў Цэнтральным РУУС. Сілавікі патрабавалі ад яго пароль да тэлефону, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Анатоль Латушка.
Фота: «Вясна» / Telegram

Анатоль Латушка – стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Анатоля затрымалі 31 студзеня ў Менску, разам з ім затрымалі Алену Маліноўскую і яшчэ адну жанчыну. Іх вінавацяць у хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) – нібыта за маляванне праз трафарэты герба Пагоня.

Родныя палітвязня паведамляюць, што ў Цэнтральным РУУС міліцыянты збівалі Анатоля Латушку, такім чынам яны патрабавалі ад яго пароль да тэлефону.

Цяпер Анатоль знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Артыкулы
У Менску затрымалі стрыечнага брата Паўла Латушкі
2022.02.01 08:16

СВ belsat.eu

Стужка навінаў