Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску асудзіў Арцёма Ісакава на тры гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні міліцыянтаў (арт. 364 КК «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка ўнутраных справаў»).
25 кастрычніка 2020 года на чарговым нядзельным мітынгу ў Віцебску Арцём Ісакаў распыліў газавы балончык у бок міліцыянтаў, якія неслі службу ў цывільным. Ягоныя дзеянні кваліфікавалі як гвалт у дачыненні сілавікоў.
Справу разглядаў суддзя Сяргей Будрэвіч. Пракурор Крысціна Мацвеева прасіла для Ісакава шэсць гадоў калоніі.
ЯП, belsat.eu