Усіх затрыманых супрацоўнікаў крамы Symbal.by адправілі на содні


Сёння, 4 лютага, суд Савецкага раёна Менска разглядзеў адміністратыўныя справы супрацоўнікаў крамы Анастасіі Трафімчык і Вольгі Ігнатовіч. Суддзя Марына Фёдарава прызнала дзяўчат вінаватымі ў непадпарадкаванні і пакарала 15 соднямі арышту. Пратакол па арт.23.34 КаАП суд адправіў на дапрацаванне.

Затрыманыя супрацоўнікі крамы Symbal.by
Фота: facebook.com/belavus

Таксама ўчора стала вядома, што намеснік дырэктара Мікіта Броўка і бухгалтарка Ксенія Міклашэўская атрымалі па 20 содняў арышту па арт.17.1 (дробнае хуліганства) і арт.23.4 (непадпарадкаванне) КаАП. Справы па артыкулу 23.34 КаАП за пікетаванне яшчэ павінны разглядзець.

Нагадаем, працаўнікі крамы былі затрыманы 30 студзеня, калі ў офіс Symbal.by прыйшлі сілавікі. Міліцыянты забралі ўсю тэхніку, тавары кампаніі і адвезлі чатырох працаўнікоў крамы ў Савецкі РУУС.

Hавiны
«Папрасілі выключыць тэлефоны». Сілавікі прыйшлі ў офіс symbal.by
2021.01.30 13:06

Сёння аддзел у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выклікаў на размовы вытворцаў, якія працавалі з крамай Symbal.by апошнія гады, паведаміў уладальнік крамы Павел Белавус.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў