У Беларусі два новых палітычных зняволеных. Цяпер іх агулам 226 чалавек


Беларускія праваабарончыя арганізацый прызналі палітвязнямі яшчэ дваіх беларусаў: Стэфана Лазовіка і Віктара Лосік. Праваабаронцы напісалі сумесную заяву з патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення.

Стэфана Лазовіка асудзілі па ч. 1 арт. 339 КК РБ («Хуліганства») і прысудзілі да аднаго года пазбаўлення волі. Такое ж абвінавачанне было прад’яўлена і Віктару Лосіку. Яго таксама падазраюць па арт. 341 КК («Апаганьваньне будынкаў і псаванне маёмасці»).

Стэфан Лазовік быў затрыманы супрацоўнікамі МУС 16 верасня па падазрэнні ў дачыненні да нанясення пратэстных надпісаў «Он проиграл и стал убивать. Скот уходи!» 12 жніўня на адным з пунктаў прыпынку гораду Горкі. Крымінальная справа першапачаткова была ўзбуджаная па арт. 341 КК («Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці»). Пад ціскам следчых Стэфан Лазовік прызнаўся ў нанясення гэтых надпісаў, але калі 29 кастрычніка ён адмовіўся па просьбе следчых яшчэ і запісаць відэа з раскаяннем, пракуратара перакваліфікавала абвінавачванне на ч. 1 арт. 339 КК («Хуліганства»).

26 лістапада суд прыгаварыў Стэфана да аднаго года пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію агульнага рэжыму. Мужчына таксама быў назіральнікам падчас прэзідэнцкіх выбараў і актыўна ўдзельнічаў у паслявыбарчых пратэстных акцыях.

Віктар Лосік быў затрыманы 7 снежня ў пасёлку Хацежына Менскага раёну. Мужчына абвінавачваецца ў тым, што павесіў на мосце чучалы з фотаздымкамі міністра ўнутраных спраў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскага ўчастка для галасавання з надпісам «Не забудем, не простим!», а таксама ў нанясенні малюнкаў з беларускім нацыянальным гербам «Пагоня» на будынках і апорах моста.

Віктару было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 339 («Хуліганства») і арт. 341 КК («Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці») і абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай у СІЗА г. Жодзіна.

Як вынікае з паказанняў саміх затрыманых, мэтай учынкаў было выказванне свайго пратэсту і нязгоды з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і гэтыя дзеянні нельга кваліфікаваць як хуліганства.

Праваабаронцы заявілі, што абвінавачаныя не пасягалі на сакральныя або гісторыка-культурныя каштоўнасці, не знішчалі іх. Самі надпісы не ўтрымліваюць нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці ці нянавісці. Таксама абвінавачаныя паказалі, што яны не мелі мэты заклікаць да гвалту або да гвалтоўных дзеянняў і іх прапаганды.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў