Мужчына прапанаваў расстраляць чавускіх чыноўнікаў і атрымаў «хатнюю хімію» за пагрозу забойства


Суд Чавускага раёну пакараў годам абмежавання волі без накіравання ва ўстанову папраўчага тыпу мясцовага жыхара Д., паведамляе Генеральная пракуратура. Яго вінавацілі ў пагрозе забойства (артыкул 186 Крымінальнага кодэксу).

Паводле версіі следства, асуджаны ў перыяд з 9 да 15 жніўня летась размясціў у чаце «Чаусы 97 %» паведамленне з заклікам расстраляць старшыню мясцовага савету дэпутатаў Анатоля Мацюліна і старшыню праўлення Чавускага райспажыўтаварыства Мікалая Глушкевіча.

Цяпер Д. атрымаў год «хатняй хіміі», а ягоны тэлефон сканфіскаваны на карысць дзяржавы як сродак злачынства.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў