На сайце Sb.by з’явіўся матэрыял «Кто они, «светлолицые протестуны»?», у якім аўтарка Людміла Гладкая са словаў кіраўніка ўпраўлення Следчага камітэту па Менску Сяргея Паска аналізуе сацыяльны склад фігурантаў крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі.
Сцвярджаецца, што большасць справаў перадалі ў суд з артыкулам аб гвалце ці пагрозе яго ўжывання ў дачыненні сілавікоў. Ледзь меней – сумнавядомы артыкул 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Сяргей Паско прыводзіць статыстыку, паводле якой большасць затрыманых пратэстоўцаў – дармаеды.
Больш як 60 % – асобы векам ад 18 да 35 гадоў.
Больш як 50 % – несямейныя асобы.
Больш як 50 % – асобы, якія раней прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці паводле артыкулу 23.34.
Больш як 50 % – беспрацоўныя.
У матэрыяле Людміла Гладкая прыводзіць прыклады затрыманых асобаў, якія ўжо былі пад судом, а таксама беспрацоўных і з наркатычнаю залежнасцю.
ЯП, belsat.eu