Ганна Канапацкая прыме ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе


Пра ўдзел ва Усеагульным народным сходзе экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая напісала ў сваім Instagram.

«Па шматлікіх і настойлівых просьбах сваіх прыхільнікаў і калегаў прыняла запрашэнне на ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе. Голас канструктыўнай апазіцыі павінен гучаць і там. Дадам прыгажосці і крэатыву гэтага мерапрыемства! Серыю незабыўных сэлфі з месца падзей гарантую».

Пад пастом ўжо з’явіліся негатыўныя каментары.

Hавiны
«Людзей больш нельга трымаць за ідыётаў». Што лідары апазіцыі кажуць пра Усебеларускі народны сход
2021.01.11 18:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў