За содні 737 беларусаў атрымалі траўмы з прычыны галалёду і холаду

У Беларусі пасля першых дзён новага года захоўваецца плюсавая тэмпература ўдзень і трымаецца мароз уначы. Праз гэта толькі за апошнія содні 737 чалавек атрымалі траўмы, паведамляе Мінздароўя.

Менская вобласць, Беларусь. 20 снежня 2021 года. Фота: Белсат

У Берасцейскай вобласці за содні звярнуліся па медычную дапамогу 12 чалавек, у Віцебскай – 169, у Гомельскай – 110, у Гарадзенскай – 61, у Магілёўскай – 137, у Менскай – 113, а ў Менску – 135 чалавек.

Усяго ў Беларусі з 17 лістапада 2021 года да 4 студзеня 2022 года 7124 асобы пацярпелі ад галалёду і холаду.

Вірусолаг аб расейскім «Спутніку» і рэвакцынацыі: «Адной прышчэпкі на ўсё жыццё дакладна недастаткова»

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны